Гэта Нешта Wiki
Advertisement

thumb|380px Баган - у апісаньнях Шпілеўскага добры дух, апякун свойскай жывёлы. У залежаньні ад добрага ці кепскага стаўленьня да таго ці іньшага гаспадара баган робіць ягоную скаціну або плоднаю, або бясплоднаю, нараджае ў яе патомства жывым ці мёртвым, пакідае саміцу пасьля родаў здароваю альбо хвораю... Для багана аддзялялі ў хлявах асобнае месца зь ясьлямі і сенам, верачы, што ён пасяляецца ў хлявах любімага гаспадара й ахоўвае скаціну ад розных хваробаў і здарэньняў, а галоўнае - дапамагае ёй пры нараджэньні. Сена нарыхтаванае для багана застаецца цэлым і лічыцца лекавым, ім кормяць саміцу ў першы тыдзень пасьля родаў. Катэгорыя:Гэта Нешта Катэгорыя:Крыптазаалогія Катэгорыя:Крыптыды Катэгорыя:Духі Катэгорыя:Беларускія Крыптыды Катэгорыя:Гуманоіды

Advertisement