FANDOM


Hq4EYClWVw0

Баламуцень - гэта вадзяны чалавек. Ва ўяўленнях маляваўся надзвычай непрыгожым: галава яго нагадвала збан, твар такі азызлы, што амаль не відаць вачэй, гусіная скура, кароценькія, тоненькія і крывенькія ножкі, вялізны жывот. Баламуцень – халасцяк, пры гэтым вельмі любіць жанчын. Калі прыходзіць пара кахання, ён набліжаецца да тых месцаў, дзе жанчыны купаюцца ці палошчуць бялізну. Баламуцень жартуе з імі, скідвае з кладак, муціць ваду і выглядае сярод іх сабе жанчыну. Бялізну менавіта той, якую ён упадабаў, Баламуцень заганяе да другога берага і падчапіўшы яе за карчы, чакае. Пры набліжэнні жанчыны ён паўстае перад ею ва ўсім сваім харастве і напускае на абранніцу чары, і тая паслухмяна ідзе за ім. Баламуцень ніколі не бярэ жанчын назаўседы, ен адпускае іх дадому, і яны набываюсь здольнасць не тануць нават тады, калі б гэтага захацелі. Персанаж згадваецца у Вілейскім раене.