Гэта Нешта Wiki
Advertisement

thumb|400px Кумяльган - гэта эпітэт аднаго з субстратных балцкіх багоў-апекуноў коней. У пазьнейшыя часы галоўныя функцыі гэтага персанажа перайшлі пераважна на сьв. Юр'я, а сам Кумяльган апынуўся ў шэрагу шматлікіх ліхіх духаў народнай дэманалёгіі, увабраўшы ў свой вобраз рысы, уласьцівыя хлеўніку або канёўніку. Паводле народных уяўленьняў, галоўнае прызначэньне Кумяльгана - усяляк мучыць і псаваць коней, або заганяючы і душачы іх, або падмешваючы ў пошар якую атрутную расьліну, або выкрадаючы коней ці жарабят у начным і пакідаючы іх на здабычу драпежнікам. Апошняе таксама зьбліжае вобраз Кумяльгана з сьв. Юр'ем як апекуном коней, бо лічылася, што конь, зарэзаны ваўком у начным, быў ахьвярай гэтаму сьвятому, а сам ён, як вядома, быў валадаром ваўкоў. Апрача таго Кумяльган вылучаецца хітрасьцю і выкрутлівасьцю, можа зьмяняць сваё аблічча, рабіўся неадрозным ад коней таго ці іньшага гаспадра, і гаспадары часам, падманутыя Кумяльганам, самі пускаюць яго у свае стайні.
Кумяльган мае чалавечае тулава, рукі і ногі, пакрытыя конскай поўсьцю, конскую галаву і капыты на руках і на нагах. Ён можа перасоўвацца і як чалавек, і як конь. Гэтым ён падобны да свайго антаганіста Вазілы. Катэгорыя:Гэта Нешта Катэгорыя:Крыптазаалогія Катэгорыя:Крыптыды Катэгорыя:Млекакормячыя Катэгорыя:Гуманоіды Катэгорыя:Беларускія Крыптыды Катэгорыя:Гібрыды

Advertisement